У Мінску судзяць мужчын, якія падчас антываеннага мітынга напужалі сілавіка, бо «ішлі» на яго (відэа)

Пра суд над двума мужчынамі, якія падчас антываеннага мітынга «ішлі» на салдата, а той адыходзіў, даведаліся праваабаронцы. 

6_304.jpg

Пасяджэнні праходзяць у Мінскім гарадскім судзе. Аляксандра Комара і Андрэя Андрэева абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў») і ч. 3 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім»).

Іх вінавацяць па эпізодзе з відэа з антываеннай акцыі 27 лютага 2022 года, калі ў Мінску яны ішлі на ваеннага, у той час як хлопец адступаў. Відэа разляцелася па інтэрнэт-крыніцах.

Таксама мужчынам «прышылі» ўдзел у некалькіх чатах.

Справу разглядае суддзя Дзіна Кучук.

Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў аўторак, 23 жніўня, у 15.30. Хутчэй за ўсё, мужчынам будзе агучаны прысуд. Падтрымаць іх можна па адрасе: вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3, г. Мінск.