У Магілёве з'явілася лесвіца-вышыванка
Лесвіца, якая вядзе да гарадскога пляжу ў магілёўскім мірараёне Падніколь, прыбралася ў вышыванку і стала арт-аб'ектам, піша «Радыё Свабода».
Выпускнікі Школы гарадзкіх ініцыятыў «Цяпліца» рэалізавалі праект нанясення беларускага народнага арнаменту на адну з лесвіц у цэнтральнай частцы горада, паведаміў Цэнтр гарадскіх ініцыятыў у сацыяльнай сетцы «УКантакце».
На працу па размалёўванні лесвіцы, якая вядзе да гарадскога пляжу ў мірараёне Падніколье, яны патрацілі больш за месяц. Было выкарыстана больш за 20 літраў фарбы.
Над стварэннем малюнка працавалі актывісты Вольга Раманенка і Марыя Саперава, а таксама шматлікія валанцёры, выпускнікі «Цяпліцы».