У інтэрнэце сабралі 7 мільёнаў рублёў — на пральную машыну і мікрахвалёўку для Ніны Багінскай
Збор сродкаў арганізавала актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юля Сцяпанава. Сабралі за 5 дзён.
«Дзякуй усім неабыякавым, хто паўдзельнічаў у акцыі — грошы сабраныя. Цяпер спадарыня Ніна на лецішчы, але як толькі вернецца, то адразу набудзем тэхніку і перадамо ёй», — сказала Юля Сцяпанава "Радыё Свабода".
Яна дадала, што спадарыня Багінская з цяжкасцю пагадзілася на такую дапамогу ад грамадскасці. Калі суд верне канфіскаваную ў яе маёмасць, яна збіраецца перадаць набытую тэхніку тым, хто мае патрэбу.27 мая дзеці Ніны Багінскай накіравалі ў суд скаргу, дзе гаворыцца пра тое, што канфіскаваная маёмасць належыць ім. Пра гэта сведчаць і прыкладзеныя дакументы на куплю-продаж тэхнікі.
Паводле сына Ніны Багінскай Паўла, у скарзе ён адзначыў: у сям’і 7-месячнае дзіця, і пральная машына — неабходнасць.
www.svaboda.org