У Гродне знайшлі павешаным былога АМАПаўца. Родныя не надта вераць у суіцыд
Трагедыя адбылася 25 студзеня ў Гродне. Як стала вядома s13.ru з вартых даверу крыніц, цела маладога чалавека было знойдзена павешаным на здымнай кватэры ў адным з гродненскіх шматпавярховікаў. 21-гадовы Максім М. у верасні гэтага года звольніўся з АМАП і ў момант трагедыі быў беспрацоўным.
Жонка загінулага распавяла, што да канца
не можа паверыць у версію суіцыду. У дзень трагедыі яна размаўляла з мужам за
две гадзіны да смерці — ні ў размове, ні ў голасе нічога дзіўнага яна не
заўважыла.
— Ён быў дома, збіраўся паехаць у гэты дзень да бацькоў у
іншы горад, папрасіў забраніраваць яму білет, што я і зрабіла. Перад гэтым ён
збіраўся з братам у аквапарк. Але ўвечары перастаў адказваць на ўсе званкі —мае,
брата, сяброў. Я прыехала дадому — і ўбачыла ўсё... Мяне збянтэжылі і ключы,
якія былі кінутыя на падлозе, і разбітая свяцільня... Пры гэтым у Максіма не
было ніякіх драпін або парэзаў…
Удава распавядае, што з міліцыі Максім звольніўся яшчэ ў
верасні па стане здароўя. Да гэтага ён знаходзіўся на бальнічным, і ў жніўні не
прымаў удзелу ў падзеях, якія развіваліся на вуліцах горада.
— Ён наогул стараўся заўсёды прытрымлівацца нейтральнай
пазіцыі, не прымаў нічый бок. Але казаў, што пайсці супраць людзей ён не зможа.
У гродненскай міліцыі пацвердзілі, што
загінулы працаваў у атрадзе міліцыі асаблівага прызначэння да верасня.
— Супрацоўнік міліцыі меў апалітычныя погляды і яго
звальненне ніяк не звязана з падзеямі ў краіне. Ён даўно
збіраўся звальняцца, — распавялі ў прэс-службе УУС Гродненскага аблвыканкама.
У загінулага засталася падгадаваная дачка.