У Хабараўску таксіст прымусіў пасажыраў умыцца зялёнкай, бо тыя не заплацілі ВІДЭА
Як вынікае з відэазапісу, мясцовы таксіст прымусіў дзвюх дзяўчат і хлопца, якія адмовіліся плаціць за праезд, змазаць сабе твары зялёнкай пасярод вуліцы на паркоўцы.
На відэа бачна, як кіроўца ліе ў рукі дзяўчыны зялёнку і прыгаворвае: «Націрай, не лянуйся, вушкі таксама патры, каб відаць вас было».
У кадр таксама трапляе іншая дзяўчына, увесь твар якой у зялёнцы, і малады чалавек з запэцканымі рукамі.
Маладыя людзі за кадрам весела назіраюць за працэсам і каментуюць: «Будзеце сёння на ютубе», «ім увогуле ў Вяземск трэба».
Паводле «Нашай Нівы»