У цэнтры Мінска адбылася хваля затрыманняў. Тэлеграм-каналы: гэта звязана з анансаванай акцыяй

Затрымліваюць выпадковых людзей і журналістаў.

images__1__5.jpg

У цэнтры Мінску затрымана швейцарская журналістка Luzia Tschirky, якая мае акрэдытацыю. Прычыну затрымання ёй не паведамілі, ейнае месцазнаходжанне ў гэты момант невядомае. Таксама затрымалі Анісію Казлюк (Гурскую) ды Юлію Ільюшчанку.
«Нам пішуць, што каля станцыі метро «Кастрычніцкая» блізу кавярні «Daily Dose» забіраюць людзей нібыта «для пацверджання асобы»», — паведамляе ў тэлеграме «Белсат».


Паводле інфармацыі валанцёраў у Мінску затрымана мінімум сем чалавек.
Тэлеграм-канал Антона Матолькі паведамляе па сведчаннях мінакоў пра шматлікія затрыманні:
«На Кастрычніцкай плошчы было затрыманне У 14:33... Вуліца Савецкая за домам ўрада. Вельмі шмат тэхнікі, людзі ў чорным, ціхары і бусы. Ужо кагосьці адвялі ўнутр, пад'язджаюць ўсё новыя аўтазакі. Выгружаюць з бусаў і заводзяць у закі... Літаральна 5 хвілін таму была сведкам выкрадання пары маладых людзей, якія пераходзілі дарогу на Свярдлова да кавярні # 26. Шэры аўто перагарадзіў дарогу і рабят зацягнулі ў 9323 Ні-7 форд сіні... Толькі што на праспекце каля ГУМа забралі 2-х жанчын. Выйшлі ў масках. Яшчэ затрымліваюць».
Канал выказвае здагадку, што затрыманні звязаны з заклікам на акцыю на праспекце Незалежнасці, які распаўсюджваўся ў закрытых тэлеграм-чатах.