«Гарыце ў пекле, фашысты!» Вядомы беларускі аналітык паведаміў пра затрыманне дачкі

Эмацыйны пост з'явіўся ў фэйсбуку.

download_116.jpg

Вядомы беларускі аналітык Вадзім Іосуб на старонцы ў фэйсбуку паведаміў аб тым, што затрымана яго дачка. Гэта вынікае з паста і каментаў да яго.


31 студзеня ў Мінску адбываюцца акцыі пратэста. Яны праходзяць у фармаце дваровых акцый і ланцугоў салідарнасці. Каля 2000 чалавек выйшлі на акцыю на праспекце Незалежнасці, праз нейкі час там пачаліся затрыманні.