У былога суддзі з Пінска, які ў жніўні адмовіўся судзіць «за палітыку», правялі ператрус і затрымалі яго маці
Пінская міжраённая пракуратура прыйшла з ператрусам у кабінет памочніка адваката, былога суддзі горада Пінска і Пінскага раёна Аляксея Пацко, інфармуе «Вясна».
Дзясятага жніўня Аляксей Васільевіч адмовіўся суддзіць
адміністрацыйна затрыманых людзей. Падстава для ператруса — санкцыя, выдадзеная
пракурорам горада. Падчас ператрусу вынятая тэхніка і дакументацыя.
Верагодна, зараз Аляксей знаходзіцца не ў Беларусі.
Затрыманая яго маці — Таццяна Пацко.