«Маці не затрымлівалі. Забралі для тлумачэнняў, пасля адпусцілі». Пінскі экс-суддзя распавёў пра ператрус
10 жніўня Аляксей Пацко адмовіўся судзіць затрыманых па 23.34 і прынцыпова звольніўся. Падчас сённяшняга ператрусу ў яго канфіскавалі тэхніку і дакументы.
Сам экс-суддзя коратка пракаментаваў гэта «Нашай Ніве»:
— Я знаходжуся за мяжой — з’ехаў нядаўна, бо зразумеў, што неўзабаве па мяне прыйдуць. Так лічыць былі падставы. Вобшукі сапраўды прайшлі ў офісе і ў маці. Падчас іх сілавікі казалі, што на Пацко заведзеная нейкая справа, штосьці звязанае з падробкай дакументаў. Але дакладна якая справа і за што — пакуль невядома. З чым звязаны такі раптоўны ціск на мяне, пакуль таксама сказаць не магу.
Паведамлялася, што затрыманая маці Пацко. Гэта няпраўда.
«Маці не затрымлівалі — забралі для дачы тлумачэнняў, пасля адпусцілі», — паведаміў Аляксей Пацко.