У Бярозаўцы да помніка Леніну прынеслі вянок з чарапамі

Вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны

449375b8_e585_4ef5_b723_9972ad76b80a_cx9_cy32_cw75_w1023_r1_s.jpg

Каб нагадаць пра тыя мільёны людзей, якіх бальшавікі забілі”, — распавёў пра ўчынак мясцовы актывіст Вітольд Ашурак “Радыё Свабода”. Сам ён ужо сабраў заплечнік, мае пры сабе пашпарт і цыгарэты, бо ведае, што за такое можа быць пакараны.

 

Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны

Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны

Вянок актывісты купілі ў краме. «Палічылі, што кветкі будуць такому кату занадта, то кветкі састрыглі. Прымацавалі выявы чарапоў і надпіс „Гары, кат, у пекле“. Дадалі трохі калючага дроту, каб было маляўніча. Калючы дрот — гэта сімвал бальшавізму», — распавядае Ашурак. Пакінулі каля помніку і традыцыйныя для такога месца гваздзікі.

 

Вітольд Ашурак

Вітольд Ашурак

Вітольд Ашурак кажа, што цяпер у Бярозаўцы да помніка Леніну не прыходзіць, а «праходзяць». Згадвае, як бабуля распавядала яму, што раней гэты помнік складаўся з двух асобаў: Леніна і Сталіна. Сталіна пазней прыбралі, а Ленін застаўся.

 Яшчэ школьнікам Вітольда вадзілі да помніка. «Апошнім часам ён стаіць занядбаны. Палушчыўся ўвесь, стаіць, як у каросце. Такое адчуванне, што хутка яго здымуць. Бо ён ужо не выконвае тую функцыю, якая яму прызначалася», — кажа Вітольд Ашурак.

 Паводле актывіста, калі яны спраўдзілі месца праз паўгадзіны, вянку каля помніку ўжо не было.

www.svaboda.org