Тыдзень супраць катаванняў у Беларусі. Што, дзе і калі адбываецца?
У розных краінах, дзе жывуць беларусы, праходзіць Тыдзень супраць катаванняў у Беларусі, арганізаваны грамадскімі арганізацыямі «Прававая ініцыятыва» і «Міжнародны камітэт расследавання катаванняў у Беларусі».
Улады краіны пасля 2020 года актыўна карыстаюцца катаваннямі датычна праціўнікаў існуючага палітычнага рэжыму, каб атрымаць нейкія звесткі ці проста зламаць волю да змагання ў людзей, якіх яны схапілі. Тыдзень супраць катаванняў працягнецца да 26 чэрвеня і будзе ўключаць у сябе шэраг мерапрыемстваў у розных гарадах і краінах, а таксама анлайн-імпрэзы.
Спектаклі, кінапрагляды, лекцыі і перфомансы пройдуць у Вільні, Варшаве, Познані і Тбілісі.
Вільня
21 чэрвеня — Дзень адчыненых дзвярэй і гукавая інсталяцыя ў музеі акупацыі і барацьбы за свабоду.
22 чэрвеня — перформанс «375 0908 2334. The body you are calling is currently not available» у клубе Kablys.
23 чэрвеня — прагляд дакументальнай трылогіі «Беларусь» (фільмы «Калі кветкі не маўчаць», «Што мы будзем рабіць заўтра?», «Чым я магу вам дапамагчы?») і сустрэча з рэжысёрам часткі «Што мы будзем рабіць заўтра?» Максімам Шведам.
26 чэрвеня — Інтэрактыўная лекцыя пра гісторыю катаванняў у Беларусі.
Варшава
23 чэрвеня — прагляд дакументальнага фільма «Беларускі працэс».
24 і 25 чэрвеня — спектакль Свабоднага тэатра «Паслядзяцінства».
26 чэрвеня — «Мне яшчэ пашанцавала». Акцёры і актрысы чытаюць гісторыі пра катаванні.
Познань
22 чэрвеня — майстар-клас «Праваабарона ў дзеянні».
Тбілісі
21 чэрвеня — квіз Pravo Napravo, прысвечаны праву на абарону ад катаванняў.
Анлайн
25 чэрвеня — анлайн-лекцыя Імке Хансен «Як падтрымаць людзей з досведам катаванняў».