«Трымаецца трывала». Да Сцяпана Латыпава здолела трапіць адвакатка

Палітвязень Сцяпан Латыпаў здолеў пабачыцца са сваім адвакатам.

194284566_3899366446798956_4931638617435011322_n.jpg

Родныя Сцяпана Латыпава распавялі TUT.BY, што да палітвязня здолела патрапіць адвакатка.

— Самаадчуванне здавальняючае. Трымаецца трывала. Перажывае за родных.

Медыцынскую перадачу прынялі.

Суд над Сцяпанам Латыпавым пасля перапынку адновіцца 10 чэрвеня. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Падчас судовага пасяджэння 1 чэрвеня Сцяпан Латыпаў парэзаў сабе горла. Палітвязень перад гэтым заявіў, што яму пагражалі, што прыйдуць па бацьку. Ён сказаў: «ГУБАЗіК паабяцаў, што, калі я не прызнаю віны, — узбудзяць крымінальныя справы супраць маіх родных і суседзяў».