Трэба — тэрмінова. Але як — незразумела. За што Мінгарвыканкам ліквідуе «Имена»?

Заснавальніца платформы «Имена» Кацярына Сінюк напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, праз што Мінгарвыканкам вырашыў ліквідаваць праект.

photo_2021_07_29_10_40_19.jpg

«Неажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу 24 месяцаў. Некамерцыйная ўстанова не атрымлівала прыбытку. Які жах. Гэты ліст, кажучы простай мовай, азначае наступнае: мы вас ліквідуем, таму што вы не парушалі закон.

Бо гэта і сапраўды так. Мы не павінны выплачваць якія-небудзь падаткі на прыбытак, калі мы як дабрачынная арганізацыя НЕ ВЯДЗЁМ прадпрымальніцкую дзейнасць.

Ну, ды добра. Ліст гэты, верагодна, даслалі памылкова, і не толькі нам. Таму што вусна назвалі прычыну ліквідацыі іншую. Што мы нібыта вялі дзейнасць, якая не адпавядае Статуту. Гэта таксама вельмі, канешне, цікава, бо, каб прызнаць нестатутную дзейнасць, павінна была быць у "Имён" праверка, разбіральніцтва хоць нейкае, удакладняючыя пытанні. А нічога гэтага таксама не было. Аднак гэта наогул іншая гісторыя...

...Прававая калізія на сёння яшчэ і ў тым, што на практыцы ліквідавацца па законе мы наогул пакуль не можам. Нават пры ўсім жаданні Мінгарвыканкама ці каго б там ні было яшчэ.

Таму што нашы рахункі арыштаваныя. А каб ліквідавацца, трэба выплаціць усім — усё. Праектам — усе ахвяраванні, якія сабралі і яшчэ не пералічылі. Супрацоўнікам "Имён" — зарплаты, адпачынкі, кампенсацыі. Ды ўсім контрагентам, каму павінны.

...Галоўнае — тэрмінова ліквідавацца, але ніхто не разумее як. Трэба — тэрмінова. Але як — незразумела».