Трэба бараніць «Белсат»! #белсатжыві

Што кожны з нас можа дапамагчы захаваць «Белсат». Распачалася кампанія ў падтрымку незалежнага тэлеканалу. Карыстальнікі сацыяльных сетак пішуць у падтрымку «Белсату», пазначаючы свае допісы хэштэгам #белсатжыві.

czzup6owqaaag2s.jpg


Вядомая літаратарка і аўтар праграмы «Прыват» на «Белсаце» Валярына Кустава заклікае кожнага, каму важна, каб канал захаваўся, напісаць хаця б тры словы, з якімі «Белсат» асацыюецца.
«Для мяне гэтыя словы: Незалежнасць. Беларускасць. Ідэйнасць», — напісала яна на сваёй старонцы ў фейсбуку.
Акрамя таго, Валярына Кустава прапануе пісаць лісты ў адрас тых, ад каго можа залежыць будучыня «Белсата»: «Калі кожны глядач «Белсата» напіша сюды ліст — то шансы павялічыцца, каб канал застаўся».
Каму: Кіраўніцтва польскай кіроўнай партыі "Права і Справядлівасьць": biuro@pis.org.pl Міністэрства замежных справаў: rzecznik@msz.gov.pl Канцэлярыя прэзыдэнта Польшчы: biuroprasowe@prezydent.plТэма: Poparcie dla Biełsatu
Szanowni Państwo,Jestem zaniepokojona informacją opublikowaną na portalu wpolityce.pl, dotyczącą drastycznego zmniejszenia wsparcia Biełsatu i zmiany języka jego nadawania z białoruskiego na rosyjski.Оglądam audycje Biełsatu. Jest to dla mnie jedyna stacja, która oferuje alternatywne spojrzenie na wydarzenia na Białorusi i na świecie w języku białoruskim. Ponadto, przeciwstawia się ona wpływom rosyjskich mediów na Białorusi.Uważam, że jest to ważne również dla bezpieczeństwa Polski i jej dobrego wizerunku na Białorusi. Apeluję, aby nie zmniejszać wsparcia dla Biełsatu, a także nie zmieniać języka nadawania z białoruskiego na rosyjski. Język białoruski jest podstawą naszej tożsamości.
Пераклад:«Я занепакоены з нагоды інфармацыі, апублікаванай на партале wpolityce.pl, аб рэзкім скарачэнні падтрымкі Белсат і змянення беларускай мовы  вяшчання на рускую.Я глядач «Белсату». Для мяне гэта адзіная станцыя, якая прапануе альтэрнатыўны погляд на падзеі ў Беларусі і ў свеце на беларускай мове. Акрамя таго, яна выступае супраць уплыву расейскіх СМІ ў Беларусі.Я думаю, што гэта таксама важна для бяспекі Польшчы і яе добрага іміджу ў Беларусі. Я заклікаю не скарачаць падтрымку «Белсат» і не змяняць мову вяшчання з беларускай на рускую мовы. Беларуская мова з'яўляецца асновай нашай ідэнтычнасці».