«Белсат» і надалей павінен існаваць і прамаўляць па-беларуску!

Заява Таварыства беларускай мовы з нагоды пагрозы ліквідавання тэлеканала "Белсат".

thumb_1.jpg


Сябры грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" вельмі ўсхваляваныя навіной пра намер уладаў Польшчы перавесці на рускую мову і значна скараціць аб'ём вяшчання тэлеканала "Белсат".
Апошнія 9 год канал Белсат стаў яскравым прыкладам салідарнасці палякаў з беларусамі, сапраўднай дапамогай беларускаму грамадству на атрыманне праўдзівай інфармацыі на роднай для беларусаў мове. Вельмі спадзяемся, што цяперашнія ўлады Польшчы праявяць палітычную дальнабачнасць і мудрасць, і працягнуць вяшчанне на беларускай мове дзеля дэмакратычнай будучыні Беларусі.
Сакратарыят ТБМ