Толькі ў змаганні супраць зла даецца шанс на выратаванне

Сябры Руху салідарнасці «Разам» усклалі кветкі і запалілі знічы каля мемарыяла Яма. Жалобная акцыя прымеркаваная да 75-годдзя знішчэння нацыстамі Мінскага гета.

img_0553_logo.jpg


У лагчыне, што месцілася на рагу цяперашніх вуліц Заслаўская і Мельнікайтэ, у 1942 годзе, падчас адной з аперацый па знішчэнні габрэяў, было расстраляна каля 5 тысяч насельнікаў Мінскага гета.

img_0487_2_logo.jpg


На акцыю прыйшло каля пятнаццаці чалавек. Перад прысутнымі выступіла сусстаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая, старшыня Цэнтру ўкраінскай культуры «Січ» Валянціна Логвін.

img_0530_2_logo.jpg


Паводле выступоўцаў, неабходна памятаць пра гэтыя трагічныя падзеі і прыкладаць намаганні, у тым ліку пастаянна супрацьстаяць таталітарным тэндэнцыям у свеце, каб падобны кашмар ніколі не паўтарыўся. Толькі ў змаганні супраць зла даецца шанс на выратаванне.