Тэрмін бязвізавага знаходжання могуць павялічыць да 10 сутак. Для кітайцаў — да 30
Міністэрства спорту і турызму прапаноўвае павялічыць тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі да 10 сутак.
«Мы вядзем працу з іншымі міністэрствамі па павелічэнні колькасці бязвізавых дзён у нашай краіне Прапануем павялічыць гэты тэрмiн да 10 дзён», — сказаў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец.
Паводле яго слоў, гэтую прапанову падтрымлівае і Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. Неабходнасць павелічэння бязвізавага тэрмін Мінспорту тлумачыць у тым ліку важнасцю развіцця санаторна-курортнага кірунку.
Сёння даходы ад аздараўленчага турызму фармуюць істотную частку агульнага экспарту турпаслуг. «Каб адпачыць у санаторыі, трэба правесці комплекс з 8-12 працэдур. Пяцідзённага бязвізавага рэжыму тут недастаткова», — заўважыў Міхаіл Кравец.
«Але на першым плане пры прыняцці канчатковага рашэння будуць пытанні бяспекі, вы бачыце, што ў свеце здараецца. Разам з тым праца па павелічэнні гэтага тэрміну вядзецца», — дадаў Міхаіл Кравец.
Беларусь таксама прапрацоўвае пытанне ўвядзення 30-дзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян Кітаю.
«Пасля сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Кітая ў маі была дасягнута дамоўленасць, і цяпер прапрацоўваецца пытанне бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян Кітая па агульнаграмадзянскім пашпарце на тэрмін да 30 сутак», — расказаў Міхаіл Кравец.
Паводле яго слоў, Кітай з'яўляецца адным з ключавых турыстычных рынкаў для Беларусі, таму краіна разглядае такую лібералізацыю візавага рэжыму. Паводле звестак Белстата, у 2016 годзе годзе ў складзе арганізаваных груп Беларусь наведалі Больш за 1,5 тыс. кітайскіх турыстаў.
Нагадаем, пяцідзённы бязвізавы рэжым у Беларусі для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць 12 лютага. Абавязковай ўмовай з'яўляецца прыбыццё праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Паводле belaruspartisan.org