Таемны вадзяны знак беларускага пашпарта — папараць-кветка! (фотафакт)
Каб пабачыць яе, трэба паднесці пашпарт на любой старонцы да дэтэктара валют.
Пра наяўнасць такога вадзянога знака нам паведаміў адзін з чытачоў movananova.by Аляксей.
Аляксей дазнаўся пра гэта выпадкова — на мяжы пабачыў, як памежнік паднёс падшпарт да дэтэктара сапраўднасці дакументаў. Выявілася, што на кожным развароце выяўленая папараць, а таксама ўверсе кожнай старонкі напісана па-беларуску “ПАШПАРТ”.
Мы спраўдзілі гэта, звярнуўшыся да супрацоўнікаў бліжэйшага банка. І сапраўды. таемныя вадзяныя знакі з папараццю можна пабачыць пры дапамозе любога дэтэктара валют!