Штраф за парушэнне масачнага рэжыму можа скласці да 870 рублёў
Штраф за парушэнне масачнага рэжыму і іншых абмежавальных мер, уведзеных у сувязі з пандэміяй, можа скласці да 870 рублёў для фізічных асоб. Намеснік міністра юстыцыі Наталля Філіпава пацвердзіла БелТА, што да парушальнікаў можа прымяняцца артыкул 17.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Згодна з КаАП, артыкул прадугледжвае адказнасць за парушэнне:
- санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і працэдур, устаноўленых тэхнічнымі рэгламентамі МС і ЕАЭС;
- агульных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, устаноўленых кіраўніком дзяржавы;
- спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, устаноўленых Саўмінам;
- санітарных норм і правілаў, гігіенічных нарматываў, ці патрабаванняў абмежавальных мерапрыемстваў, уведзеных у адпаведнасці з заканадаўствам у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва;
- прадстаўлення недакладных даных для працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі прадукцыі.
Артыкул прадугледжвае наступныя санкцыі:
- для фізічных асоб — штраф да 30 БВ (цяпер 870 рублёў);
- для ІП — штраф да 200 БВ (зараз 5 800 рублёў);
- для юрыдычных асоб — штраф да 500 БВ (цяпер 11 600 рублёў).
Міністэрства аховы здароўя на мінулым тыдні прыняла пастанову, якой ў санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі COVID-19» унесены пункт, які абавязвае фізічных асоб і пры наведванні аб'ектаў, арганізацый, у грамадскім транспарце, метрапалітэне і таксі выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання і выконваць сацыяльную дыстанцыю. Пастанова ўступіла ў сілу з 9 кастрычніка.
Пакуль артыкул 17.5 КаАП шырока не ўжываўся ў дачыненні да парушальнікаў масачнага рэжыму, аднак у бліжэйшы час плануецца растлумачыць парадак яго прымянення.
reform.by