Што на мяжы? Палякі справаздачылі аб 243 спробах мігрантаў перайсці мяжу з Беларусі

Польскія памежнікі за апошнія суткі зафіксавалі 243 спробы мігрантаў нелегальна перайсці мяжу з Беларусі (напярэдадні — 238). Затрыманы адзін грамадзянін Сірыі, а таксама чатыры замежнікі (грамадзяне Турцыі і Украіны), якія аказвалі дапамогу мігрантам. Астатніх парушальнікаў вярнулі ў Беларусь.

e_i5kbixsaqkyuu.jpg

На літоўска-беларускай мяжы падобных спробаў было значна менш, у ЕС не ўпусцілі каля дзясятка чалавек.

За папярэднія суткі ў Польшчу, Літву і Латвію агулам не ўпусцілі каля 270 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў Беларусі знаходзяцца 10 тысяч чалавек, перавезеных з краін Блізкага Усходу і якіх могуць выкарыстаць для «гібрыднай вайны».

Паводле «Еўрарадыё».