Шматдзетная маці Вольга Залатар на судзе не прызнала віну

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся судовы працэс над палітзняволенай маці пяцярых дзяцей Вольгай Залатар, якую ўтрымліваюць пад вартай ужо восем месяцаў.

photo_2021_11_15_12_15_10.jpg

У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката пазбавілі ліцэнзіі.
Цяпер Вольгу абвінавачваюць па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў). Ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Справу палітзняволенай разглядае суддзя Анастасія Папко, якая на мінулым тыдні асудзіла на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму анархіста Мікалая Дзядка, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Жанна Баранава.
На судзе Вольга Залатар не прызнала віну ні па адным артыкуле, паведамляюць праваабаронцы.