Сышла з жыцця актрыса Наталля Крачкоўская
Заслужаная артыстка Расіі памерла ў 77-гадовым узросце ў Маскве 3 сакавіка.
Наталля Крачкоўская, «Коммерсантъ»
У нядзелю 28 лютага Крачкоўская была шпіталізаваная з падазрэннем на інфаркт міякарда ў маскоўскую гарадскую клінічную бальніцу №1. Акторка адчула боль у грудзях, пасля чаго выклікала дактароў.
Крачкоўская (у дзявоцтве Белагорцава) нарадзілася 24 лістапада 1938 года ў Маскве ў сям'і актрысы Марыі Фонінай. У 1962 годзе пазнаёмілася з гукааператарам Уладзімірам Крачкоўскім, выйшла за яго замуж, узяўшы яго прозвішча. Пасля паступлення ва Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі яна пачала здымацца ў масоўцы, затым у эпізодах. Поспех прыйшоў да яе пасля ролі мадам Грыцацуевай ў карціне Леаніда Гайдая «12 крэслаў». Усяго ў фільмаграфіі актрысы больш за 100 фільмаў, сярод якіх «Іван Васільевіч мяняе прафесію», «Будзьце маім мужам», «Пакроўскія вароты», «Чалавек з бульвара Капуцынаў». У Крачкоўская засталіся сын Васіль і ўнук Уладзімір.
Паводле lenta.ru.