Святлана Ціханоўская — «чалавек года» паводле «Gazety Wyborczej»
«На працягу некалькіх тыдняў Святлана Ціханоўская стала палітыкам, лідарам нацыі. На сённяшні дзень яна з'яўляецца адзіным надзейным прадстаўніком Беларусі на міжнароднай арэне», — піша «Gazetа Wyborczа».
«Падзеі ў Беларусі летам 2020 года нас узрушылі, але і збянтэжылі. Мы прызвычаіліся думаць, што беларускі народ быў цалкам падушаны і пазбаўлены голасу пасля дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі ў чвэрць стагоддзя. Народ Беларусі здаваўся нам постсавецкай магмай, супольнасцю без ідэнтычнасці, гісторыя якой не давала адчуць смак дэмакратыі і свабоды, пераносячы яе паміж дыктатурамі. Мы не чакалі, што яны нас чым-небудзь здзівяць. Мы не чакалі, што Беларусь зменіцца. Мы вельмі памыліліся ў гэтых дыягназах», — адзначае выданне.