Святлану Ціханоўскую запросяць на пасяджэнне Рады ЕС 21 чэрвеня
Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль таксама распавёў, што міністры замежных спраў абмеркавалі інцыдэнт з пасадкай самалёта ў Мінску 23 траўня
Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза
запросяць экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую прыняць
удзел у наступным пасяджэнні Савета ЕС, якое пройдзе 21 чэрвеня. Пра гэта
заявіў у чацвер кіраўнік дыпламатыі ЕС Жозеп Барэль на прэс-канферэнцыі па
выніках нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў 27 краін супольнасці ў
Партугаліі, піша ТАСС.
«Мы запросім спадарыню Ціханоўскую на наступнае
пасяджэнне Рады ЕС у чэрвені», — сказаў ён.
Ён пацвердзіў, што міністры замежных спраў абмеркавалі ў
чацвер інцыдэнт з пасадкай самалёта ў Мінску 23 траўня. «Як заявіў
Еўрасавет па выніках саміту ЕС, гэта непрымальна. Высновы лідараў з гэтай
нагоды былі ясныя. Цяпер нам трэба рухацца хутчэй у працы над санкцыямі, якая
ўжо пачалася і завершыцца ва ўстаноўленыя тэрміны», — дадаў ён.
Раней на гэтым тыдні Ціханоўская выступіла па
відэаканферэнцыі перад камітэтам Еўрапарламента па замежных справах, заклікаўшы
Еўрасаюз не абмяжоўвацца санкцыямі супраць Мінска з-за інцыдэнту з экстранай
пасадкай самалёта ірландскай кампаніі Ryanair у беларускай сталіцы. Яна таксама
заклікала ЕС як мага хутчэй зацвердзіць чацвёрты пакет санкцый супраць Мінска і
пачаць падрыхтоўку пятага.