Супраць падвышэння мытных пошлінаў
Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне ініцыяваць рэспубліканскі рэферэндум па пытанні падвышэння мытных пошлінаў на аўтамабілі.
Аргкамітэт прапануе вынесці на рэспубліканскі рэферэндум наступнае пытанне: «Ці падтрымліваеце Вы захаванне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай
вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?»

Зараз неабходна сфармаваць спіс ініцыятыўнай групы. Менавіта праз збор дадзеных асобаў, якія згодныя падтрымаць ініцыятыву Партыі БНФ аб рэферэндуме, будзе сфармаваная база дадзеных для наступнага
правядзення сходу ініцыятыўнай групы і фармавання канчатковага спісу яе ўдзельнікаў.
Каб запісацца ў ініцыятыўную групу, трэба асабіста звярнуцца на Сядзібу Партыі БНФ па адрасе г. Мінск, пр. Машэрава, 8 або звязацца па тэлефоне (+37517) 284 50 12.
У рэгіёнах працу па стварэнні ініцыятыўнай групы каардынуюць:
Брэсцкая вобласць — Зміцер Шыманскі (+37529 6605741)
Віцебская вобласць — Кастусь Смолікаў (+37529 1189238)
Гродзенская вобласць — Вадзім Саранчукоў (+37529 6540534)
Гомельская вобласць — Валер Пуціцкі (+37529 3517978)
Магілёўская вобласць — Зміцер Салаўёў (+37529 6915963)
Паводле прэс-службы Партыі БНФ