Суд выдаліў Мікалая Аўтуховіча да заканчэння працэсу
Суд над Мікалаем Аўтуховічам будзе праходзіць без яго прысутнасці ў зале суда. Суд прыняў рашэнне выдаліць яго аб канца судовага працэсу за сістэматычнае парушэнне парадку правядзення судовага пасяджэння.
Таксама суд адхіліў хадайніцтвы Аўтуховіча аб адводзе суддзі і аб змене меры стрымання ў дачыненні да Любові Разановіч, паведамляе REFORM.by.
Нагадаем, суд над Мікалаем Аўтуховічам пачаўся сёння ў гарадзенскай турме №1. Разам з ім судзяць 11 чалавек.
Паводле версіі абвінавачвання, у ноч з 1 на 2 кастрычніка 2020 года абвінавачаныя пры дапамозе запальнай сумесі падпалілі аўтамабіль Audi 80 і аднапавярховы жылы дом у Ваўкавыску, якія належалі супрацоўніку міліцыі. У лістападзе яны ж нібыта ўзарвалі аўтамабіль супрацоўніка міліцыі ў Гродне.