Статкевіч: У Шклоўскай калоніі «рэкамендавана» глядзець расійскія каналы РТР і НТВ

Палітвязень, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які цяпер адбывае пакараньне ў Шклоўскай калоніі, падзяліўся назіраннямі пра парадкі ў гэтай папраўчай ўстанове.



putin_tv1.jpg

«Напісаў, што там ёсць пэўныя так бы мовіць парады, у які час трэба глядзець якія каналы, — распавяла жонка палітка Марына Адамовіч. — Дык раяць у прайм-тайм глядзець расійскія каналы РТР і НТВ. Мікалай на гэта задаецца пытаннем, патрыётаў якой дзяржавы яны гэтым рыхтуюць?
Па сутнасці гэта нагадвае тое, пра што ён пісаў і з Магілёва, дзе захавалі пакет кабельных расійскіх каналаў. Тады ён таксама абураўся, маўляў, каго выхоўваюць?»
У шклоўскай калоніі, дзе Мікалай Статкевіч ужо больш за месяц, ён па-ранейшаму не атрымаў працы. «Тут лепш з тэлефанаваннямі. Разы тры на месяц можна званіць, з магілёўскай турмы было раз на месяц», — адзначае Марына Адамовіч.
Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасля выбараў-2010. Сваёй віны Мікалай Статкевіч не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
svaboda.org