Станіслаў Шушкевіч: „Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР”

Кніга ўспамінаў Станіслава Шушкевіча: „Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР” была прэзентавана ў Гародні. На імпрэзу прыехаў аўтар, які больш за дзесяць гадоў не сустракаўся з шырокай публікай Гародні.



p1200044_833x400.jpg

Кніга апавядае пераважна пра значныя старонкі нашай гісторыі, калі Станіслаў Шушкевічбыў фактычным кіраўніком Беларусі. Расказвае аўтар:

— Калі мы пачыналі нашу дзейнасць, нават пасля Віскулёў, мы не былі суб’ектам палітыкі. Таму што нават маючы афіцыйнае запрашэнне ў Вашынгтон ад прэзідэнта Клінтана, і будучы там, многія кангрэсмены дзівіліся, што гэта за краіна. Але мы тады заваёўвалі права стаць суб’ектам палітыкі. І я лічу, што мы яго заваявалі. Пасля афіцыйнага візіту прэзідэнта ЗША  ў Беларусь мы фактычна сталі суб’ектам палітыкі.

Атрымаць кніжку і аўтограф вядомага палітыка,  ды задаць пытанні прыйшло каля сотні гарадзенцаў.

Аўтар заўважыў, што яго праца спачатку ўбачыла свет па-расейску ды па-польску. Беларуская версія – гэта трэцяя мова, на якой выйшла кніжка. Амерыканскія беларусы таксама рыхтуюць ангельскі пераклад кнігі.

thumbs_P1200022.JPG

thumbs_P1200023.JPG

thumbs_P1200026.JPG

thumbs_P1200027.JPG

thumbs_P1200028.JPG

thumbs_P1200035.JPG

thumbs_P1200041.JPG

thumbs_P1200044.JPG


Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара