Стала вядома, у чым на гэты раз падазраюць «нашаніўцаў» (дапоўнена)

Следчы паведаміў сваякам Ягора Марціновіча, што той затрыманы на трое сутак як падазраваны па арт. 216 КК, паведамляе «Наша Ніва». Папярэдні раз яго затрымлівалі на 10 сутак па арт. 342, меру ўтрымання не абіралі, абвінавачанне не прад’яўлялі, але і не вызвалілі.

martinovich_696x464.jpg


На гэты раз Ягора Марціновіча падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК, караецца «хіміяй» ці калоніяй на тэрмін да 5 гадоў). Каму нанесеная шкода, сваякі не ведаюць.
Па такім самым артыкуле ў ізалятары зараз трымаюць і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко, паведамляюць яго сваякі. Таксама за кратамі знаходзіцца галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько. Адзінаццаты дзень «нашаніўцы» знаходзяцца ў невыносных умовах у ізалятары на Акрэсціна. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.


Дапоўнена:
Андрэя Дынько трымаюць на Акрэсціна за нясплату «камуналкі» на 3500 рублёў. Астатнім «нашаніўцам» прад’явілі такі самы артыкул.
Стала вядома, што Андрэя Дынько трымаюць у ізалятары на Акрэсціна па арт. 216 Крымінальнага кодэкса. Папярэдні раз яго затрымлівалі на 10 сутак па арт. 342, меру ўтрымання не абіралі, абвінавачанне не прад’яўлялі, але і не вызвалілі.
Цяпер Дынько падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК, караецца «хіміяй» ці калоніяй на тэрмін да 5 гадоў), затрыманы на трое сутак. Сэнс прэтэнзій у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасоб. Урон нанесены «Мінэнерга», сума — 3,5 тысячы рублёў.
Па такім самым артыкуле як падазраваных трымаюць на Акрэсціна галоўнага рэдактара «НН» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко.