Стала вядома, колькі замежнікаў скарысталіся бязвізавым рэжымам
Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной паведаміў журналістам, колькі замежнікаў скарысталіся бязвізавым рэжымам.

"52 тысячы турыстаў прыехалі ў Беларусь па бязвізавым рэжыме з моманту яго ўвядзення", — адзначыў Міхаіл Партной.
Ён паведаміў, што цяпер разглядаецца пытанне аб павелічэнні тэрміну бязвізавага знаходжання ў Беларусі — пакуль ідзе размова пра 10 сутак.
Таксама, паводле слоў намесніка міністра, прапрацоўваюцца магчымасці распаўсюдзіць бязвіз на ўезд не толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.
"На чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе людзі ехалі не толькі праз аэрапорт. Па гэтым шляху і ідзём. Павелічэнне тэрміну да 10 дзён на 90 працэнтаў прапрацавана. Па лагістыцы — праз якія пункты пропуску — пакуль не магу сказаць. Па бязвізы мы рухаемся наперад паспяхова, але асцярожна", — рэзюмаваў намеснік міністра.
БЕЛТА
Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на blr.belta.by абавязковая