Сёння суд над актывістам акцыі “Ежа замест бомб”

У судзе Партызанскага раёна Мінска сёння разглядаецца адміністратыўная справа сацыяльнага актывіста Аляксандра Курца. Пакуль невядома, па якім артыкуле складзены пратакол правапарушэння.



kurec.jpg

Аляксандр Курэц . Фота Ірына Арахоўскай http://spring96.org/be/news/71100

Курэц быў затрыманы 17 траўня пад час правядзення акцыі “Ежа замест бомб” каля Міхайлаўскага сквера ў Менску, дзе праходзіла раздача ежы для бедных грамадзян.

Нагадаем, што крыху пазней міліцыя затрымала яшчэ 5 удзельнікаў раздачы ежы, сярод якіх Уладзімір Лугін, Аляксандр Зубрыцкі, Яўген Зубрыцкі і Алена Нямцова.

Усіх адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінску. Пасля дактыласкапіі і вобшуку у аўтамабілі, які належаў аднаму з удзельнікаў раздачы ежы, праз некалькі гадзін усе былі адпушчаныя без складання пратаколаў. У РУУСе пакінулі толькі  Аляксандра Курца.


spring96.org