Севярынец пра сваю дзяўчыну, Куплін і ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах

У Паўла Севярынца ёсць дзяўчына, яе завуць Вольга. Паводле Паўла, трэба трошкі пачакаць. Пазней ён абяцае распавесці больш пра далейшыя планы ў асабістым жыцці.



b04c8bff_58b0_4641_9f65_93d5cb2979a1_w640_r1_s.jpg

Чаму датэрмінова не вызвалілі


Севярынец лічыць, што Лукашэнка хацеў паказаць, «што ён круты і не паддаецца на ціск захаду». «Я ніколі не пісаў прашэнняў аб памілаванні, таму мяне і не выпусцілі датэрмінова», — кажа Севярынец
 

Пра прэзідэнцтва


Паводле Севярынца, яму так і сказалі, што ў прэзідэнты вылучацца ён не можа, бо яшчэ два гады судзімасці.
 

Пра затрыманне грамадскіх актывістаў

 


Палітык адзначыў, што больш глабальных затрыманняў не было толькі таму, што місія МВФ знаходзіцца ў Беларусі. Але, як лічыць Севярынец, улады не змаглі ўтрымацца ад сваіх стандартных метадаў падчас вызвалення палітвязняў.


«Логікі знайсці немагчыма», — лічыць Павал. Таксама ён пабачыў сваіх «знаёмых» міліцыянтаў Барускова і Грышчанку: «Сказалі, што сустрэча несанкцыянаваная. Кажуць мне, маўляў, як толькі ты зваліш, мы іх вызвалім».
 

Пра планы ў найбліжэйшыя дні


Першае — памыцца. Другое, наведаць два святкаванні БНФ, паспець і паўдзельнічаць. Трэцяе, у панядзелак у Віцебску стаць на ўлік, а ў аўторак 22-га ён будзе ладзіць сустрэчу для сяброў і журналістаў на сядзібе БНФ на вул. Чарнышэўскага.
 

Пра Куплін


Сказаў, што Куплін — гэта не Малое Сітна. Калі ў Малым Сітне мог кантактаваць з жыхарамі, то «тут усё пад наглядам, свабоды ніякай не было. Добра, што мог мець тэлефоны і таму быў на сувязі ды ў курсе падзеяў», — распавядае Павал.
 

Пра вызваленне


Планавалася, што Севярынца будуць выпускаць сёння апоўдні. Распавядае, што міліцыя «штурмам брала цягнік Берасце–Масква». Паводле Паўла, яго прывезлі за пару хвілінаў да адпраўлення цягніка, а ў яго было кілаграмаў сто грузу. А ў цягнік можна мець торбу да 36 кілаграмаў. І міліцыянты самі цягалі яго торбы і закідвалі ў тамбур за апошнія хвіліны да ад’езду.

www.svaboda.org