Сілавікоў зноў узламалі?

Хакеры паведамляюць, што ўзламалі паштовую сістэму МУС РБ. Такім чынам група ананімных хакераў працягвае спецаперацыю «Спёка».

depositphotos_31929415_l_2015.jpg


Ананімныя беларускія хакеры распавялі, што ім удалося ўзламаць унутраную паштовую сістэму МУС РБ. У якасці доказу яны апублікавалі некаторыя дакументы з гэтай базы і расказалі, што далей чытаюць пошту, тлумачальныя запіскі і зводкі не толькі МУС, але і ГУУС, УУС і гэтак далей.
Раней 1 лістапада паведамлялася, што хакерам удалося атрымаць доступ да базы даных Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.