Сілавікі рыхтуюцца перакрыць мост да плошчы Незалежнасці
Рух машын пакуль не спынены.
З'явіліся фота з маста ад вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. На іх бачна, што на мосце знаходзіцца атрад АМАпу, які збіраецца перакрываць мост для руха людзей.
Тым часам вялікія плыні людзей накіроўваюцца да цэнтра Мінска з боку праспекта Дзяржынскага. Раней паведамлялася пра калоны з Малінашкі, Грушаўкі, Міхалова.