У цэнтры Мінска перакрыты метро і вуліцы
Цягнікі не спыняюцца на некалкіх станцыях метро.
Цягнікі не спыняюцца на чатырох цэнтральных станцыях старой лініі метро.
У 13.55 29 жніўня "ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў» на ўваход і выхад зачыненыя станцыі Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская і Плошча Перамогі, паведаміў у телеграм-канале Мінскі метрапалітэн.
Для наземнага транспарта перакрыта частка праспекта Незалежнасці ад маста з вуліцы Маскоўскай да вуліцы Казлова. Перакрываюць таксама Гарадскі Вал з выкарыстаннем калючага дроту.
Перакрыты вуліца Камсамольская і іншыя спускі на Нямігу, двары каля праспекта Незалежнасці.