Што рабіць, калі не атрымліваецца глядзець тэлеканал "Белсат"
«Белсат» завёў адмысловыя тэлефоны, на якія можна звярнуцца з пытаннямі па перанастройцы канала ў тэлевізары.
Нагадаем, 11 лютага з тэхнічных прычынаў была змененая частата вяшчання на спадарожніку Astra 4A.
Як высветлілася, у некаторых гледачоў узнікаюць складанасці пры наладцы новай частаты. Таму мы стварылі тэлефоны дапамогі.
Яны працуюць штодня з 10.00 па 21.00. Калі ласка, звяртайцеся па кансультацыі на тэлефонныя нумары: +375 29 7564418; +375 44 4946315
Будзьма разам!