«Шоў беларушчыны» у Беларускім Доме ў Варшаве
6-га лютага, а 19:00 у Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца «Шоў беларушчыны». Bядоўца, удзельнік курсаў Паўла Севярынца «Ды-джэі Адраджэння» Алесь Мазанік. У праграме мерапрыемства: прагляд матывуючых ролікаў, беларускацэнтрычная віктарына, а таксама файнае часабаўленне ў належнае ды незалежнае кампаніі!
Шоў Беларушчыны – гэта эмацыйная ўспышка, гульня і віктарына. Але пры гэтым гаворка будзе ісці пра вельмі сур’ёзныя рэчы, таму будзьце ўважлівыя!
Шоў Беларушчыны — гэта:
— Інфармацыйны выбух, які асвятляе ваш далягляд на ўсю Беларусь!
— Жывая нацыянальная ідэя ў вобразах, сымбалях і пытаннях, адказы на якія даяце вы самі!
— Тое, што цікавіць кожнага з вас – асабісты лёс? сэнс жыцця? што ёсць ісціна?
— Усё гэта скрозь балы й рэйтынгі, спаборніцтва асабістае й каманднае!
Чакаем у Беларускім Доме па адрасе ul. Wiejska, 13/3
belaruskidom.eu