«Санкцыі! Санкцыі!» Беларусы зноў атрымліваюць «крэатыўныя» жыроўкі

Яшчэ нядаўна запэўніваў прэм'ер Галоўчанка, санкцыі Еўрасаюза «не ўяўляюць ніякай пагрозы эканоміцы Беларусі».

sankzii_640x384.jpg

Беларусы зноў атрымліваюць «крэатыўныя» жыроўкі.
У травеньскіх разлікоўках за паслугі ЖКГ вырашылі змясціць «адказ органаў дзяржаўнай улады на заклікі да санкцый». Хоць, як яшчэ нядаўна запэўніваў прэм'ер Галоўчанка, санкцыі Еўрасаюза «не ўяўляюць ніякай пагрозы эканоміцы Беларусі».

photo_2021_06_13_11_50_34.jpg


У жыроўках называюць санкцыі «фашызмам у чыстым выглядзе». А таксама згадваюць Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку і Рамана Пратасевіча. Ну, а потым віншуюць беларусаў з Днём незалежнасці.