Саліст ансамблю «Сябры» выступае перад баявікамі расейскіх акупацыйных войскаў?

Вядомы беларускі артыст, саліст ВІА «Сябры» Сяргей Герасімаў на працягу апошніх пяці гадоў асабіста прыязджае з забаўляльнай праграмай ва акупаваныя ўкраінскія гарады Луганск, Алчэўск, Кіраўск і выступае перад баявікамі расейскіх акупацыйных войскаў. 

03_6_1.jpg


8 траўня Цэнтр “Міратворац” занес Сяргея Герасімава ў Базу дадзеных “Чысцец”. У Базе “Міратворца” Сяргей Герасімаў фігуруе з наступнымі азначэннямі: свядомае парушэнне Дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на акупаваную расейска-тэрарыстычнымі бандфармаваннямі тэрыторыю Украіны на Данбасе; свядомы ўдзел у антыўкраінскіх прапагандысцкіх мерапрыемствах.
Герасімаў Сяргей Барысавіч нарадзіўся 23 лістапада 1961 года ў в. Ісакава Васкрасенскага раёну Маскоўскай вобласці ў сям’і прафесійных артыстаў вайсковых ансамбляў. Жыве ў Мінску. Заслужаны артыст Беларусі, саліст вакальна-інструментальнага ансамблю “Сябры”, грае на акустычнай гітары й скрыпцы. Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны.

01_1_242x300.jpg


Міжнароднай выведвальнай супольнасці informnapalm.org з адкрытых крыніц інфармацыі стала вядома, што Сяргей Герасімаў незаконна наведвае і здзяйсняе канцэртную дзейнасць на часова акупаванай тэрыторыі Данбасу пачынаючы з 2014 года. У 2015 годзе ён выступаў у захопленым Алчэўску перад баявікамі бандфармавання “Призрак”. У 2016 годзе акупацыйная адміністрацыя гораду Кіраўск (Галубіўка, знаходзіцца пад кантролем “ЛНР”) надала яму званне “Почетный гражданин города Кировска” (рас.). Выправы на акупаваны Данбас ён здзяйсняе разам з вядомым расейскім акторам Сяргеем Махавіковым, які паводле дадзеных Цэнтру «Міратворац» фінансава дапамагае баявікам расейскага акупацыйнага кантынгенту.

Сяргей Герасімаў разам з Сяргеем Махавіковым (леваруч)

Сяргей Герасімаў разам з Сяргеем Махавіковым (леваруч)

Вызначана, што ў лютым 2019 году Сяргей Герасімаў выступаў перад мясцовымі так званымі воінамі-інтэрнацыяналістамі, шмат з якіх удзельнічаюць сёння ў баявых дзеяннях супраць украінскай арміі. Галава расейскага тэрарыстычнага ўтварэння “ЛНР” Леанід Пасечнік асабіста ўзгародзіў яго ганаровым знакам “От благодарного народа ЛНР”.
Гэтыя паездкі, якія маюць азнакі крымінальнага правапарушэння, з'яўляюцца персанальнай ініцыятывай Сяргея Герасімава, аднак кідаюць вялікі цень на ўвесь легендарны ансамбль “Сябры”.

05_16.jpg


Кіраўніку ансамблю Анатолю Ярмоленку след тэрмінова паставіць пытанне пра мэтазгоднасць знаходжання ў складзе творчага калектыву чалавека, які наўпрост ганьбіць ягонае імя праз стасункі з прадстаўнікамі расейскай акупацыйнай адміністрацыі на захопленай тэрыторыі Украіны і выступы перад баявікамі расейскіх акупацыйных войскаў, адзначае InformNapalm.