«Русскомирцы» падаюць у суд на праваабаронцаў

Актывіст Ігар Барысёнак паскардзіўся ў дзяржорганы на сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» spring96.org. Пра гэта паведаміў БАЖ са спасылкай на групу «НОД-Мінск» "УКантакце".

nod.png

Здарылася гэта пасля судовага працэсу ў Мінскім эканамічным судзе, дзе газета «Вячэрні Магілёў» аспрэчвала рашэнне экспертнай камісіі пры Міністэрстве інфармацыі аб прызнанні дзвюх матэрыялаў выданьня “змяшчаючымі прыкметы экстрэмізму”.
Сайт «Вясны» з самага пачатку працэсу вёў тэкставую трансляцыю з залы суда онлайн.
Барысёнак палічыў, што “рашэньне суда аб газеце” Вячэрні Магілёў “з’явілася на 3 гадзіны раней, чым яго абвясціў Высокі суд”. Актывіст НОД запатрабаваў ад Адміністрацыі прэзідэнта, Савета Міністраў, МУС, КДБ, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры і Міністэрства інфармацыі разабрацца з гэтым.

nod_screen1_1024x541.jpg

Пакуль суд не прызнаў артыкула экстрэмісцкімі, пісаць, што «ВМ» размясціў экстрэмісцкія артыкулы — хлусня і паклёп, — гаворыцца ў заяве “НОД”.
Варта адзначыць, што тэкставая трансляцыя на сайце “Вясны” сапраўды вялася на працягу некалькіх гадзін. Аднак вердыкт суда быў апублікаваны праваабаронцамі толькі пасля пастановы суддзі Алесі Касьянчык.

nod_screen2_1024x504.jpg

Зрэшты, гэта не спыніла аматараў «рускага свету». Як заявіла ў каментарах пад пастом адміністратар групы «НОД-Мінск» Юлія Чырва, «валанцёры НОД адсочвалі публікацыю “Вясны “, рабілі скрыны». Мяркуючы па яе каментарах, у хуткім часе прарасейскія актывісты збіраюцца падаць на «Вясну» у суд.