«Рашэнне прынята. Займайцеся». Лукашэнка загадаў не адмяняць аказанне планавай меддапамогі
19 кастрычніка на нарадзе, прысвечанай сітуацыі з каронавірусам, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не адмяняць у Беларусі аказанне планавай медычнай дапамогі. «Неадкладна падрыхтаваць план мерапрыемстваў, каб не было адмены ніякіх планавых аглядаў, — піша «Еўрарадыё» са спасылкай на БЕЛТА. — Ніякай адмены планавых маніпуляцый, аперацый, кансультацый быць не павінна».
Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра
прыпыненне аказання планавай меддапамогі ў «амбулаторна-паліклінічных
арганізацыях аховы здароўя» 18 кастрычніка. Тлумачылася, што гэта робіцца «з мэтай удасканалення аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй
COVID-19».
Пазней у міністэрстве дадалі, што мэта — «засцерагчы здаровых людзей ад дадатковых рызык інфікавання». Аднак Лукашэнка быў катэгарычным: «Рашэнне прынята. Займайцеся». На наступным тыдні ён чакае дакладу.
Таксама ў аўторак Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў і іншыя прынятыя ў Беларусі меры па нераспаўсюджванні каронавіруснай інфекцыі. У прыватнасці, ён незадаволены ўзмацненнем жорсткасці кантролю за нашэнне ахоўных масак у грамадскіх месцах.