У Маскве хочуць увесці «кароткатэрміновы лакдаўн»
З такой прапановай выступіла віцэ-прэм'ерка Расіі Таццяна Голікава. Ініцыятыву абмяркуюць на нарадзе з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, перадае «Медуза».
Таццяна Голікава прапанавала абвясціць дні з 30 кастрычніка па 7 лістапада непрацоўнымі ў краіне праз пагаршэнне сітуацыі з COVID-19. Пры гэтым абвясціць на гэта час лакдаўн ў расійскай сталіцы.
«Forbes» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў выпадку ўвядзення лакдаўна ў Маскве будуць зачыненыя гандлёвыя цэнтры, рэстараны і кафэ, а таксама забароненыя масавыя мерапрыемствы. Выключэнняў не будзе нават для прышчэпленых грамадзян. Увядзенне QR-кодаў не плануецца.