Латвія ўводзіць лакдаўн
Латвія з чацвярга і на чатыры тыдні, да 15 лістапада, уводзіць асабліва строгія абмежаванні, або лакдаўн, у сувязі з сітуацыяй з каронавірусам, заявіў журналістам прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш.
Зачыненыя будуць амаль усе крамы, забаўляльныя ўстановы, а таксама школы.
Рашэнне яшчэ трэба будзе зацвердзіць у аўторак на пасяджэнні ўрада.
Карыньш дадаў, што такое рашэнне было прынята з-за нізкага ахопу вакцынацыяй у Латвіі. «Шмат каму можа падацца незразумелым, чаму ў нас гэта ёсць, а ў Даніі і Ірландыі па-іншаму. Прычына ў тым, што працэс вакцынацыі не пайшоў належным чынам», — сказаў прэм'ер.
Латвія знаходзіцца на першым месцы ў свеце па росце захворвання каронавірусам. За апошні тыдзень колькасць новых выпадкаў COVID-19 павялічылася на 49%.