Прыгажуні з коцікамі: лялькі Барбі "ажылі" ў Гродне дзеля бяздомных жывёл

У дзень нараджэння лялькі Барбі, 9 сакавіка, фатограф Юрый Афа і стыліст Марта Белаец прадставілі сацыяльны фотапраект "Жывыя Барбі".



get_img162.jpg

У ім замежныя і беларускія мадэлі паўсталі ў вобразах ажыўшых лялек Барбі разам з жывёламі, узятымі з гарадзенскага пункта часовага ўтрымання.  

Па задумцы аўтара праекта, стыліста Марты Белаец, гарадзенскія Барбі прадставiлi новы вобраз ідэальнай дзяўчыны, якая клапоціцца не толькі аб знешняй прыгажосці, але таксама любіць і клапоціцца пра жывёл, якія трапілі ў бяду.  

Мэта праекта - паказаць, што жывёлы, якія знаходзяцца ў пункце часовага ўтрымання, такія ж прыгожыя і адданыя, як і іх пародзістыя суродзічы, і кожны чалавек можа знайсці сабе там вернага сябра.

"Я ўзяў сваіх ката і сабаку з пункта часовага ўтрымання. Цяпер яны сталі не толькі часткай маёй сям'і, але і таленавітымі мадэлямі ў маіх працах", - распавядае фатограф Юрый.

Для замежных студэнтак гэта ўжо не першая здымка з жывёламі. У сябе на радзіме яны ўжо прасоўвалі тэму бяздомных жывел. Як яны кажуць, той праект быў удалым.

Пункт часовага ўтрыманьня - гэта не прытулак, па правілах трымаць жывёл даўжэй 5 дзён тут не пакладзена. Яго работнікі і ўдзельнікі фотапраекта заклікаюць усіх людзей, хто жадае завесці сабе сабаку ці ката, прыязджаць туды і выбраць сабе гадаванца.
 

Твой стыль