Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек
Сярод іх і экс-палітвязень Павел Вінаградаў. Такім чынам, па стане на 28 снежня ў Беларусі 962 чалавекі прызнаныя палітзняволенымі.
На падставе атрыманай інфармацыі пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў, праваабаронцы прызналі палітвязнямі:
Івана Хвешчука (асуджаны па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі);
Максіма Мычко (асуджаны па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі);
Аляксандра Бендзя (асуджаны па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі);
Валянціна Лабачова (па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі);
Аляксандра Васіна (па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 1 года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання);
Андрэя Андрэева (па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання);
Паўла Вінаградава (узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 367 і 130 КК за паклеп на А.Лукашэнку і распальванне варожасці да сацыяльных груп);
Аляксандра Цымбаліста (узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 369 і 130 КК за абразу прадстаўніка ўлады і распальванне варожасці да сацыяльных груп (справа Зельцэра)).