«Прагулка з плакатам» Ніны Багінскай скончылася затрыманнем (фота)
Актывістка Ніна Брагінская ў трэці раз выйшла на вуліцы сталіцы з такім плакатам.
Яна называе сваю акцыю "прагулкай з плакатам", каб яе не абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце. Сёння Ніна здолела прайсці ад ГУМа да плошчы Незалежнасці. Некаторыя мінакі маладога веку казалі ёй "дзякуй".
Міліцыянты, якія ўбачылі яе на пл. Незалежнасці, напачатку проста разгубіліся.
Калі Ніна развярнултася і пайшла зноўку у бок Кастрычніцкай плошчы, на падыходах да будынку КДБ яе атачылі міліцыянты і папрасілі спыніцца. Пакуль ехала патрульная машына, міліцыя праверыла дакументы актывісткі. Людзі падыходзілі і выказвалі падтрымку.
Нагадаем, 10 верасня з такім самым плакатам Ніну Банінскую затрымалі на Кастрычніцкай плошчы. Суд пакараў яе штрафам у 1225 рублёў і пастанавіў плакат знішчыць.
Дапоўнена:
Ніну Багінскую адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Там на яе склалі пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых акцый і адпусцілі. Судзіць яе будуць 17 верасня.