Перад матчам з удзелам «Крумкачоў» затрымліваюць людзей з лічбамі 25
Пра здарэнне паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.
Паведамляюць, што ў Мінску на матчы ФК «Крумкач» - «Хваля» на ўваходзе стаіць Балаба. Затрымалі некалькі чалавек.
Пішуць, што ён не пусціў на стадыён САК «Алімпійскі» дзяўчыну ў майцы з лічбай 25 і сказаў: «Не дапушчу палітычных акцый на стадыёне». Таксама на падыходзе да стадыёна двух дзяўчат з надзіманымі лічбамі 2 і 5 спынілі і адвялі ў аўтазак.
Ёсць інфармацыя, што ціхароў заўважылі і сярод заўзятараў.
У мінулую нядзелю на матчы з удзелам каманды «Крумкачы» заўзятары правялі ацыю салідарнасці з Алясандрам Івуліным, які знаходзіцца на сутках. Яны трымалі ў руках плакаты з лічбай «25» (нумар Аляксандра ў камандзе) і скандавалі «А Саша выйдзе?».