Добрыя навіны пра стан Крысціяна Эрыксана!
У канцы першага тайму матчу зборных Даніі і Фінляндыі на Еўра-2020 паўабаронца Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць, піша Свабода.
На поле адразу выйшла медычная брыгада, якая правяла рэанімцыйныя дзеянні — непрамы масаж сэрца. Гульню спынілі, Эрыксана вынеслі з поля на насілках.
Паведамляецца, што Эрыксан дастаўлены ў шпіталь, ягоны стан стабілізаваўся. У футбаліста здарыўся сардэчны прыступ.
На просьбу гульцоў абедзьвюх камандаў матч вырашылі аднавіць у 21.30 па мінскім часе, паведамляе УЕФА. Каманды дайграюць апошнія 4 хвіліны першага тайму, потым будзе пяціхвілінны перапынак, пасля чаго адбудзецца другі тайм.
Пазней агент паўабаронцы "Інтэра" і зборнай Даніі Крысціяна Эрыксена паведаміў пра стан футбаліста: "Ён дыхае і можа гаварыць". Акрамя таго, Крысціян Эрыксен патэлефанаваў па фэйстайме партнёрам па зборнай, паведаміў, што адчувае сябе добра, і папрасіў дагуляць матч, піша Трыбуна.
Эрыксану 29 гадоў, ён лічыцца найлепшым дацкім футбалістам апошняга дзесяцігоддзя.