Паўла Вінаградава змясцілі ў ШІЗА
Актывіста Паўла Вінаградава амаль адразу пасля этапу ў калонію змясцілі ў ШІЗА
Стала вядома, што
блогера і актывіста Паўла Вінаградава па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію № 11
амаль адразу закінулі ў ШІЗА тэрмінам на 5 сутак, паведамляюць праваабаронцы.
У штрафным ізалятары вязняў утрымліваюць без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.
Паўла затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
10 сакавіка ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы, але суд над палітвязнем зрабілі закрытым. Ужо 16 сакавіка Паўлу Вінаградаву прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Палітвязню можна дасылаць лісты падтрымкі на адрас: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Павел Юр'евіч Вінаградаў