Паштоўкі да дня народзінаў Алеся Бяляцкага
Жыхароў Гомеля запрашаюць падтрымаць Алеся Бяляцкага. Праваабаронцы пачалі акцыю да ягонага дня народзінаў. У рэгіянальным офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” збіраюцца паштоўкі-віншаванні з Днём народзінаў Алеся Бяляцкага.
25 верасня палітзняволенаму спаўняецца 51 год, зазначыў праваабаронца Леанід Судаленка.
— Запрашаем усіх у наш офіс падпісаць паштоўкі Алесю Бяляцкаму да ягонага дня народзінаў. Мы лічым, што ў такі дзень нельга забываць Алеся, які цягам 15 гадоў рабіў добрую справу — дапамагаў другім людзям. З гэтай нагоды мы ладзім такую акцыю.
За 15 гадоў Алесь Бяляцкі адбараніў правы сотняў грамадзян, якія зведалі пераслед рэжыму, наймаў адвакатаў. У 2011 годзе Алеся Бяляцкага абвінавацілі ў нясплаце падаткаў і засудзілі на чатыры з паловай гады калоніі.
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Юліі Дарашкевіч